Някляева могуць не дапусціць да ўдзелу ў выбарах
- 17.09.2010, 10:14
Беларускае заканадаўства не дазваляе Уладзіміру Някляеву балатавацца ў прэзідэнты.
Выбарчы кодэкс РБ абвяшчае: «Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і ўвесь час пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі».
Аднак агульнавядома, што ў канцы 1990-х Уладзімір Някляеў эміграваў і пяць гадоў пражыў у Польшчы і Фінляндыі. Гэта значыць, заканадаўства не дазваляе яму балатавацца ў прэзідэнты, адзначае сайт «Мы».