BE RU EN

«Міжнародная амністыя» накіравала ліст у Генеральную пракуратуру

  • 17.09.2010, 17:09

Праваабаронцы заклікалі гарантаваць бяспеку палітыкаў і журналістаў у Беларусі.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прыняла заяву, у якой заклікае беларускія ўлады гарантаваць бяспеку апазіцыйных палітыкаў і журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе БелаПАН.

Праваабаронцы таксама накіравалі ліст у Генеральную пракуратуру Беларусі з заклікам «правесці хуткае, аб’ектыўнае і эфектыўнае расследаванне» абставінаў смерці журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка сайта charter97.org. Як лічыць «Міжнародная амністыя», неабходна «развеяць усе сумненні» з нагоды таго, самагубства гэта ці ж забойства, інфармаваць грамадскасць і сваякоў Бябеніна аб ходзе расследавання.

Апошнія навіны