БТ назвала Закаева «кіраўніком Чачні»
- 19.09.2010, 18:03
Беларускае тэлебачанне 18 верасня ў перадачы «Вакол планеты» паказала сюжэт пра «Сусветны чачэнскі кангрэс».
Чачню ў сюжэце назвалі «непрызнанай рэспублікай», Ахмеда Закаева – «кіраўніком непрызнанай рэспублікі» і «мяцежным чачэнцам». Слова «тэрарызм» у сюжэце наогул не гучала. Аўтар сюжэту прадказаў, што палякі паступяць з Закаевым «па законе», гэта значыць «не экстрадыруюць у Расею». А напрыканцы нагадаў: «Крэмль вельмі нервуе любая спроба правядзення незалежнай палітыкі ў рэгіёне, хаця яму ўжо час зразумець, што геапалітычная сітуацыя ўжо значна змянілася», паведамляе «Газета.Ru».
Раней беларускія тэлевізійнікі імкнучыся асвятляць чачэнскую тэматыку, прытрымваліся афіцыйнай пазіцыі Расеі.