BE RU EN

Апазіцыянера не ўзялі ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

  • 22.09.2010, 11:59

Анатоль Сахаруша хацеў асабіста пераканацца, які ў рэальнасці рэйтынг у беларускага дыктатара.

Сябра Партыі БНФ з пасёлка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша вырашыў не толькі ўвайсці ў ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ад сваёй партыі Рыгора Кастусёва, але і збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку, піша сайт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Пра сваё жаданне ён загадзя паведаміў у Бярозаўскі райвыканкам. Але калі 21 верасня Сахаруша пацікавіўся, ці ўключылі яго ў ініцыятыўную групу, атрымаў адмоўны адказ. Яму паведамілі, што спіс ініцыятыўнай групы ўжо складзены і накіраваны ў вобласць.

Анатоль Сахаруша сцвярджае, што меў намер абсалютна сумленна збіраць подпісы за Лукашэнку, каб асабіста пераканацца, ці сапраўды дыктатар карыстаецца высокай папулярнасцю сярод насельніцтва.

Апошнія навіны