BE RU EN

Беларускія баскетбалісткі перамаглі ў першай сустрэчы ЧС

  • 23.09.2010, 17:47

Сёння жаночая нацыянальная зборная Беларусі ўзяла старт на 16-м чэмпіянаце свету па баскетболе, які праходзіць у Чэхіі.

Першым супернікам дружыны Анатоля Буяльскага стала каманда Кітая. Наша каманда ўпэўнена правяла ўсю сустрэчу і заслужана перамагла - 68:57. Самай выніковай у складзе «чырвона-зялёных» стала Алена Леўчанка, якая набрала 20 ачкоў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што акрамя беларусак і кітаянак у групе «А» выступаюць баскетбалісткі з Аўстраліі і Канады. Наступнымі матчамі нашых дзяўчат будуць:

24.09. Беларусь - Аўстралія.

25.09. Беларусь - Канада.

Апошнія навіны