АПН: Крэмль забараніў федэральным СМІ прэс-туры па Беларусі
- 29.09.2010, 16:17
Пасля канфлікту з Лукашэнкам Крэмль сакрэтна «рэкамендаваў» федэральным СМІ ўстрымацца ад удзелу ў падобных мерапрыемствах.
Пра гэта паведамляе Агенцтва палітычных навінаў - АПН.
Яшчэ нядаўна карэспандэнты расейскіх газет і тэлеканалаў рэгулярна ўдзельнічалі ў арганізаваных адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі прэс-турах па рэспубліцы. Зараз на іх ездзяць галоўным чынам правінцыйныя выданні і нацыянал-патрыятычныя газеты, кшталту «Заўтра», адзначае АПН.
Як ужо паведамлялася, беларускія ўлады наладзілі чарговы прэс-тур для прадстаўнікоў расейскіх СМІ, падвоіўшы на гэты раз колькасць запрошаных у краіну журналістаў. Для іх традыцыйна правядуць паказальную экскурсію па некалькіх рэнтабельных прадпрыемствах. Верагодна таксама правядзенне прэс-канферэнцыі з удзелам Лукашэнкі.