У выбаркамах на 2 000 чалавек - 14 апазіцыянераў
- 30.09.2010, 14:14
У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзідэнта будуць працаваць стаўленікі ўлады.
«Дзяржаўныя служачыя складаюць там 20,4%, моладзь (да 30 гадоў) 7,8%, жанчыны - 5,6%. Актыўнасць палітычных партый на гэтым этапе была невысокай, прадстаўнікоў вылучалі яны не шмат. І амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісій», - заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Прадстаўніцтва палітычных партый у тэрытарыяльных камісіях:
* Праўладная Камуністычная партыя Беларусі - 87.
* Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 14.
* Аб'яднаная грамадзянская партыя - 6.
* «Справядлівы свет» - 5.
* Ліберальна - дэмакратычная партыя - 4.
* Партыя БНФ - 2.
* Аграрная - 1.
* Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 1.