BE RU EN

Літва заклікае правесці свабодныя выбары ў Беларусі

  • 30.09.2010, 19:02

Для развіцця адносін паміж краінамі, выбары павінны прайсці ў адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ.

Пра гэта прадстаўнікі літоўскіх уладаў заявілі ў межах беларуска-літоўскіх кансультацый між міністэрствамі замежных спраў у раёне Прыянай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС Літвы.

Намеснік міністра Літвы Эвалдас Ігнатавічус заявіў, што для далейшага развіцця дыялогу паміж Еўразвязам і Беларуссю «неабходныя канкрэтныя крокі беларускага ўрада ў сферы правоў чалавека і ўмацавання дэмакратыі».

Апошнія навіны