Расейскія «Вести» аб смерці беларускага журналіста (Відэа)
- 6.09.2010, 9:30
Тэлеканал «Вести» лічыць, што следства вельмі хутка заявіла пра самагубства Алега Бябеніна.
Як перадалі ў нядзелю ў праграме «Вести недели», 3 верасня ўвечары на сваім лецішчы пад Менскам знойдзены мёртвым апазіцыйны журналіст Алег Бябенін. Яркі крытык Лукашэнкі і актыўны ўдзельнік «Хартыі’97». Яму было ўсяго 36.
Следства неяк вельмі хутка заявіла пра самагубства. Маўляў, журналіст павесіўся. Аднак ні яго блізкія, ні знаёмыя не вераць у гэтую версію і кажуць пра забойства. У Алега Бебеніна было шмат планаў, і ён не пакінуў перадсмяротнай запіскі. Акрамя таго, журналіст займаўся расследаваннем дзейнасці так званых «эскадронаў смерці» і таямнічых знікненняў беларускіх палітыкаў. Між тым, ужо зусім хутка ў Беларусі павінны быць прызначаныя выбары кіраўніка дзяржавы. Ва ўсялякім выпадку, паводле цяперашняга закона краіны.