АБСЕ заклікае правесці незалежнае расследаванне смерці Алега Бябеніна
- 7.09.2010, 8:49
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях СМІ зрабіла заяву ў сувязі з гібеллю журналіста ў Беларусі.
Дуня Міятовіч выказала занепакоенасць у сувязі са смерцю Алега Бябеніна і заклікала ўлады правесці ўзважанае і незалежнае расследаванне.
«Смерць Алега Бябеніна з'яўляецца вялікай стратай для беларускай журналістыкі. Яго баявы вэб-сайт застаецца з нямногіх няўрадавых крыніц інфармацыі, і супрацоўнікі вэб-сайта з'яўляюцца аб'ектамі працяглага адміністрацыйнага ціску», - заявіла Міятовіч.
«Я вітаю намер Генеральнай пракуратуры правесці расследаванне іншых магчымых версій гібелі журналіста, нягледзячы на папярэднюю выснову, што журналіст скончыў жыццё сам... Я заклікаю беларускія ўлады правесці незалежнае расследаванне гэтай трагічнай смерці. Гэта асабліва важна, каб пазбегнуць абвастрэння таго адмоўнага ўздзеяння на беларускія СМІ, якія могуць выклікаць пытанні пра яго смерць», - заявіла прадстаўніца АБСЕ.
Дуня Міятовіч таксама выказала спачуванне сям'і Алега Бябеніна, яго калегам і сябрам.