BE RU EN

Пракуратура усё-ткі адпрацоўвае і іншыя версіі смерці Алега Бябеніна

  • 7.09.2010, 15:44

Аказваецца, версія «самагубства» не адзіная для праваахоўных органаў.

«Праваахоўнымі органамі праводзяцца актыўныя праверачныя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых магчымых абставінаў здарэння», - заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Вести» начальнік Упраўлення інфармацыі пракуратуры Менскай вобласці Таццяна Калініна.

«Мы не казалі, што ўжо канчатковая кропка пастаўленая. Усё яшчэ правяраецца. І самагубства, і іншыя вэрсіі. Калі самагубства, то прычыны і матывы. Будзем інфармаваць пра вынікі», — сказала Калініна «Радыё Свабода» .

Насамрэч, пракуратурай ўжо дапытаныя лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, грамадскі актывіст Уладзімер Кобец, некаторыя сваякі Алега, сябры, суседзі па доме і па лецішчы. Заўтра на допыт у пракуратуру запрошаныя прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

http://www.vesti.ru/i/flvplayer.swf?vid=298277&autostart=false

Апошнія навіны