BE RU EN

Прадпрымальнікі заяўляюць, што іх збіў супрацоўнік КДБ (Фота)

  • 8.09.2010, 16:44

Двое прадпрымальнікаў з Кобрына Андрэй Федасюк і Вячаслаў Курышка звярнуліся да берасцейскіх праваабаронцаў па дапамогу.

Паводле іх словаў, яны былі збітыя ў розныя часы адным тым жа супрацоўнікам Кобрынскага КДБ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Праваабаронцы параілі пацярпелым звярнуцца ў абласное ўпраўленне дзяржбяспекі з заявамі, што тыя і зрабілі.

Абодва хлопцы былі збітыя ў лясным масіве. Паводле іх словаў, акрамя нанясення пабояў, супрацоўнік КДБ забіраў дакументы на аўтамабілі, Вячаславу Курышку ў аўтамабіль падкінуў мяхі з нібыта кантрабандным жалезам.

Маладыя людзі не займаюцца палітыкай, таму не разумеюць прычынаў пільнай увагі да іх з боку супрацоўніка КДБ. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін бачыць прычыну ў зніжэнні ўзроўню пры падборы кадраў у КДБ.

«Павалілі, збілі - гэта формы дзеяння і ўздзеяння супрацоўнікаў КДБ. Раней такое адбывалася ў сферы МУС. Тое, што гэта ў супрацоўнікаў КДБ такія метады, я лічу беззаконнем», - паведаміў праваабаронца.

Па словах Вялічкіна, як расцэніць кіраўніцтва Берасцейскага абласнога КДБ дзеянні падначаленага з Кобрынскага КДБ, невядома.

Апошнія навіны