Лозунг "Далоў тыранію!" на вуліцах Менска
- 12.01.2011, 10:22
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" працягваюць нагадваць мінчанам пра лёс палітвязняў.
Плакаты "Далоў тыранію!", "Свабоду палітычным зняволеным!", "Лукашэнка прайграў!" з'явіліся ў Фрунзенскім раёне Менска.
Такі пратэст па сілах кожнаму чытачу нашага сайта. Раздрукоўвайце артыкулы, рабіце ўлёткі самі, кідайце ўлёткі вашым суседзям па пад'ездзе ў паштовыя скрыні. Беларусы павінныя даведацца пра лёс вязняў КДБ.