BE RU EN

Мінюст вынес пісьмовае папярэджанне БХК

  • 13.01.2011, 10:49

Міністэрствам юстыцыі вынесена пісьмовае папярэджанне РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

"За парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях, сродках масавай інфармацыі, распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі рэспублікі, уласнага Статута арганізацыі", Міністэрствам юстыцыі вынесена пісьмовае папярэджанне РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

Міністэрства юстыцыі расцэньвае інфармацыю Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт", накіраваную ў міжнародныя арганізацыі, як неаб'ектыўнае адлюстроўванне работы дзяржаўных і праваахоўных органаў па падтрыманні ў рэспубліцы стабільнасці і правапарадку, наўмыснае скажэнне рэальнай абстаноўкі ў краіне, спробу дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь у вачах сусветнай грамадскасці .

Нагадаем, “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" накіраваў зварот у ААН, у якім змяшчаецца каментар з нагоды ціску Мінюста на адвакатаў вязняў КДБ.

Апошнія навіны