Журналіста Гарэцкага затрымалі каля “амерыканкі”
- 17.01.2011, 15:09
Пад час інтэрвію са сваякамі авбінавачаных у масавых беспарадках каля следчага ізалятару КДБ сёння апоўдні быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі.
Спачатку ў яго запатрабавалі пашпарт для высвятлення асобы, а праз некаторы час яму прапанавалі прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі.
Ягонае месцазнаходжанне пакуль невядома, паведамляе "Вясна".