Акцыя салідарнасці з палітвязнямі каля КДБ у 18-00
- 19.01.2011, 0:46
Беларусы збяруцца каля КДБ 19 студзеня, каб падтрымаць вязняў.
Роўна праз месяц пасля крывавага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, 19 студзеня, сябры, сваякі, звычайныя беларусы з партрэтамі рэпрэсаваных збяруцца ў 18-00 каля цэнтральнага ўваходу КДБ у Менску, каб падтрымаць вязняў - арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў.
Нагадаем, у СІЗА КДБ незаконна ўтрымліваюцца кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, АлесьМіхалевіч, давераныя асобы кандыдатаў Зміцер Бандарэнка, Уладзімір Кобец, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк, Сяргей Марцалеў, Павел Севярынец, Аляксандр Арастовіч, журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Аляксандр Атрошчанкаў, актывісты Анастасія Палажанка і іншыя.
А ў 20-00 ў знак салідарнасці на плошчы Незалежнасці будуць запаленыя свечкі.
Аналагічныя акцыі пройдуць па ўсім свеце:
Кракаў. Марш салідарнасці арганізуе беларуская грамада Кракава. Збор ў 20-00 каля помніка Касцюшкі на Вавелі, далей у бок Rynek Glowny.
Нью-Ёрк. Беларускі Свабодны тэатр, Amnesty International і Public Theater у Нью-Ёрку праводзяць акцыю пратэсту "Free Belarus", у якой прыме ўдзел тэатральная супольнасць Нью-Ёрка. Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00. Пра месца правядзення жыхары Нью-Ёрку могуць даведацца, набраўшы на сваім мабільным тэлефоне слова "protest", і адправіўшы яго на нумар 27138.
Дасылайце вашу інфармацыю аб запланаваных пікетах і акцыях.
Варыянты макетаў: