МЗС Грузіі спадзяецца на прыстойнасць Лукашэнкі
- 24.01.2011, 14:42
МЗС Грузіі лічыць немагчымым прызнанне Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
Пра гэта, як паведамляе грузінскае выданне "Наша Абхазія", 24 студзеня заявіла намесніца міністра замежных спраў Грузіі Ніно Каландадзе.
Прадстаўніца МЗС Грузіі выказала ўпэўненасць, што Беларусь не паставіць пытанне аб прызнанні "акупаваных грузінскіх тэрыторый", перадае ІА Регнум.
"Стаўленне Беларусі да розных дзяржаваў у цэлым з'яўляецца яе суверэннай правам, аднак гэта ніяк не датычыцца адносінаў паміж Беларуссю і Грузіяй. Мы ў гэтым пераканаліся за мінулыя гады і пераконваемся з дня ў дзень. Што тычыцца прызнання акупаваных тэрыторый, незалежна ад таго, якое будзе стаўленне да Беларусі з боку астатняга свету, мы ні на хвіліну не сумняемся, што Беларусь не паставіць пытанне аб прызнанні", - заявіла Каландадзе.
Нагадаем, нягледзячы на жорсткую пазіцыю ЕЗ і ЗША прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі адным з першых павіншаваў узурпатара з "перамогай" на выбарах прэзідэнта.