Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт
- 25.01.2011, 13:03
Фёдар Мірзаянаў пасля падзеяў 19 снежня ў Менску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна.
Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае, паведамляе "Вясна".
26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.
На дадзены момант сувязь з Фёдарам Мірзаянавым адсутнічае.