Лукашэнка будзе набываць нафту на ўмовах Масквы
- 25.01.2011, 17:08
Беларускія НПЗ заключылі кантракты на імпарт нафты ў студзені на ўмовах, прапанаваных расейскімі кампаніямі, гэта значыць з прэміяй $6,3 за барэль, або $46 за тону.
Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" у аўторак паведаміў удзельнік нафтавага рынку.
"У адпаведнасці з пратаколамі да кантрактах, у студзені расейскія пастаўшчыкі будуць пастаўляць нафту на беларускія НПЗ з прэміяй да кошту ў памеры $6,3 за барэль, або $46 за тону", - сказаў суразмоўца.
Базавы кошт паставак расейскай нафты ў Беларусь сфарміраваны на падставе сусветнага кошту за вылікам экспартнай пошліны і адпаведных транспартных выдаткаў, адзначыў ён.
Па ягоных словах, бакі таксама ўзгаднілі формулу кошту і аб'ёмы паставак у лютым.
Ён таксама падкрэсліў, што ўзгодненыя ўмовы паставак расейскай нафты сведчаць пра нежаданне расейскіх кампаній ажыццяўляць давальніцкую перапрацоўку сыравіны на беларускіх НПЗ.
"Расейскія кампаніі ў перапрацоўку на беларускія НПЗ не пойдуць - цяпер зразумела, што ім больш выгадна прадаваць нафту, чым перапрацоўваць яе па давальніцкай схеме", - сказаў эксперт.
Як паведамлялася, расейскія нафтавыя кампаніі могуць аднавіць пастаўкі ў Беларусь нафты да вечара аўторка.
Канцэрн "Белнафтахім" пацвердзіў заключэнне кантрактаў.
У 2011 годзе, па стане на 25 студзеня, нягледзячы на падпісаныя і ратыфікаваныя пагаднення па АЭП, бяспошлінная расейская нафта ў Беларусь не паступала. Масква і Менск напярэдадні новага года пачалі перамовы аб формуле кошту на бяспошлінны нафту для Беларусі на 2011 год. У ходзе перамоваў расейскія НК прапанавалі закласці ў формулу кошту бяспошліннай нафты дадатковыя $45 на тону, што дазволіць забяспечыць роўную прыбытковасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў.
Беларусь будзе пералічваць у бюджэт РФ экспартныя пошліны на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты. У цяперашні час пошліна на светлыя нафтапрадукты складае 67% ад экспартнай пошліны на нафту, на цёмныя - 47%.
У мінулы чацвер у Маскве па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам кіраўнік расейскага ўрада Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея прадаставіць Беларусі субсідыі ў $4,1 млрд за кошт паставак расейскай нафты. У цэлым, па словах У. Пуціна, аб'ём субсідавання ў нафтавым сектары ў 2011 годзе складзе суму не меншую за тую, што была ў 2007-2009 гадах, да ўвядзення вывазных мытных пошлін.