Моладзевую актывістку АГП адлічылі з універсітэта за "Плошчу"
- 26.01.2011, 10:03
Актывістцы моладзевага крыла АГП і студэнтцы першага курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Таццяне Грыбоўскай паведамілі аб тым, што яна адлічаная з ВНУ за «непаспяховасць».
Прычына такога рашэння, як лічыць Таццяна, яе прысутнасць 19 снежня на Плошчы і наступны арышт, паведамляе прэс-служба АГП.
«19 студзеня я была на Плошчы, - распавядае Таццяна. - Мяне затрымалі, я адседзела 10 сутак. Потым прыйшла ва ўніверсітэт. Дэкан сказаў, трэба ўзяць даведку - гэта будзе важкая прычына маёй адсутнасці. Я ўзяла даведку, і мяне дапусцілі да заліковай сесіі.
Заліковую сесію здала без праблем. Таксама без праблем здала два іспыты. А на наступных двух мяне проста валілі. Адна выкладчыца паставіла двойку, а другі намякаў на Плошчу, маўляў, не з таго пачала жыццё.
На другой пераздачы выкладчыца зусім не ацаніла: сказала, што ўсё няправільна і перакрэсліла маю працу без тлумачэнняў. На пераздачы з камісіяй я добра была падрыхтаваная і адказвала ўпэўнена, але мне казалі, маўляў, дрэнна падрыхтавалася і наогул бяздарная. А потым, калі абвяшчалі вынікі, намдэкана ва ўступным слове сказаў, што нармальныя студэнты павінныя вучыцца, а не па плошчах хадзіць.
Зараз мяне аўтаматычна адлічваюць за непаспяховасць.
Заходжу ў бухгалтэрыю, а мне кажуць - табе вымова за тое, што прымала ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Хоць вымова гэты пастолькі-паколькі, усё роўна за непаспяховасць адлічваюць».
Нагадаем, літаральна ўчора міністр адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-конфернции ў Менску не міргнуўшы вокам запэўніў журналістаў, што за ўдзел у мітынгу 19 снежні студэнты не будуць выключаныя з ВНУ.