BE RU EN

У нападзе на расейскую амбасаду абвінавачваюць пецярых грамадзян Беларусі

  • 26.01.2011, 16:18

Заключаныя пад варту пяць грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да нападу на расейскую амбасаду ў Менску, паведаміў 26 студзеня на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

Яшчэ адзін чалавек, па ягоных словах, знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, перадае БелаПАН.

Паводле інфармацыі Куляшова, гэта маладыя людзі, якія прылічваюць сябе да анархісцкага руху. Міністр таксама паведаміў, што гэтыя людзі маюць дачыненне і да нападу на будынак Міністэрства абароны Беларусі, Дом прафсаюзаў і Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ў Мнску.

Затрыманыя таксама падазраваныя ў нападзе на аддзел КДБ у Бабруйску (Магілёўская вобласць), сказаў Куляшоў.

Нагадаем, 30 жніўня 2010 года зламыснікі кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску бутэлькі з запальнай сумессю, у выніку чаго загарэўся службовы аўтамабіль "Мазда-3". На месцы здарэння была знойдзеная шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і аскепкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота. Па факце інцыдэнту была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

Апошнія навіны