BE RU EN

Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Казакоў

  • 27.01.2011, 22:45

Сяргей Казакоў змог паведаміць сябрам толькі тое, што затрыманы і дастаўлены на Акрэсціна.

На мінулым тыдні ў Фрунзенскім РУУС з актывістам правялі так званую гутарку па падзеях 19 снежня. Па словах супрацоўніках праваахоўных органаў, у той вечар нумар яго мабільнага тэлефону быў зафіксаваны ў цэнтры сталіцы ў раёне Плошчы Незалежнасці, паведамляе "Вясна".

Ніякіх сведчанняў супраць сябе Казакоў падчас гутаркі не даваў, аднак сёння быў затрыманы пры нявысветленых абставінах.

Апошнія навіны