Суды над удзельнікамі акцыі салідарнасці з вязнямі КДБ
- 31.01.2011, 0:44
Затрыманыя падчас акцыі салідарнасці каля будынка КДБ застануцца пад вартай да панядзелка.
Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Да 10.00 іх даставяць у суд Цэнтральнага раёна Менска па адрасе вул. Кірава, 21.
Нагадаем, 30 студзеня на акцыі салідарнасці з палітвязнямі былі затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Зміцер Бойка, Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч і Кацярына Людвіг, а таксама яшчэ некалькі ўдзельнікаў.
Фота: БелаПАН