Судовая расправа за салідарнасць (фота)
- 31.01.2011, 13:39
Асуджаныя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з вязнямі КДБ, якая прайшла ўчора, 30 студзеня, каля будынку КДБ.
У судзе Цэнтральнага раёна горада Менска сёння былі вынесеныя прысуды беларусам, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў. Марыянеткаваму беларускаму суду спатрэбілася не больш за 2 хвіліны, каб наштампаваць прысуды.
Кацярына Людвіг - 10 сутак, суддзя Наталля Вайцяховіч.
Паліна Кур'яновіч - 10 сутак, суддзя Леанід Ясіновіч.
Зміцер Бойка - 30 базавых велічынь, суддзя Аляксей Бычко.
Аляксандр Іўлеў (?) - 30 базавых велічынь, судзьдзя Леанід Ясіновіч.
Максім Вінярскі - 10 сутак. (абвясціў галадоўку)
Марына Адамовіч - 30 базавых велічынь, суддзя Вікторыя Шабуня.
Леанід Кулакоў - 30 базавых велічынь.