BE RU EN

Ярмошына: Гэта растрэльныя спісы

  • 31.01.2011, 20:28

Міністры замежных справаў краін ЕЗ сёння выказаліся за пашырэнне спісу беларускіх службоўцаў, супраць якіх уводзяцца візавыя санкцыі.

У гэтым спісе ёсць і група кіраўнікоў выбарчых камісій - ад Цэнтральнай да рэгіянальных. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына так пракамэнтавала Радыё Свабода гэтае рашэнне:

«Гэта растрэльныя спісы. Калі на акупіраванай тэрыторыі з насельніцтвам распраўляюцца, то спачатку вызначаюць - пацерпіць столькі і столькі чалавек. А потым мы вырашым персанальна. Яны могуць зрабіць усё што заўгодна. Гэта ні што іншае, як звычайная расправа. Яна не мае нічога агульнага з персанальнай віной людзей».

Апошнія навіны