Журналіста Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута збілі ў КДБ
- 8.01.2011, 21:37
Журналіст Gazeta Wyborcza і папулярны беларускі блогер Анджэй Пачобут сёння, 8 студзеня, быў затрыманы спецназам ў Гародні, дастаўлены ў КДБ і збіты супрацоўнікамі КДБ, якія праводзілі "размову".
Аповяд пра гэта журналіст змясціў у сябе ў блогу.
"Сёння роўна ў 16 гадзін каля пад'езду ўласнага дома мяне затрымаў спецназ. Даставілі ў КДБ. Пасля 2 гадзін 46 хвілін беспаспяховых спроб мяне "разгаварыць" (нават некалькі разоў ударылі па галаве) выразна раззлаваныя ДБшнікі ўручылі паперку з аўтографам начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці генерала Каржа", піша ў сваім блогу Анджэй Пачобут.
Усю гісторыю чытайце тут.