У Вільні пройдзе «Пастаноўка рэвалюцыі»
- 14.10.2011, 11:50
21 кастрычніка ў віленскім кінатэатры PASAKA пройдзе паказ фільма «Пастаноўка рэвалюцыі», прысвечанага Беларускаму Свабоднаму тэатру.
Паказ арганізуюць літоўскі кінафестываль «Нязручнае кіно», Беларускі дом правоў чалавека і арганізацыя Belarus Watch, піша БелаПАН.
Як паведамляе Беларускі дом правоў чалавека, пасля паказу плануецца дыскусія па пытаннях, ці можа чалавек карыстацца сваёй свабодай выказвання меркаванняў і свабоды сходаў у Беларусі, чаму ўсё больш грамадзянаў Беларусі, у тым ліку журналісты, мастакі, навукоўцы і іншыя, просяць палітычнага прытулку ў Літве і іншых краінах.
Чакаецца, што ў дыскусіі прымуць удзел рэжысёр фільма Мэцью Чарльз, рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, былы зняволены турмы КДБ Уладзімер Кобец, грамадскі дзяяч Алег Мяцеліца.