Рэкорды луканомікі: новая купюра ў 200 тысячаў
- 20.10.2011, 13:21
Нацбанк Беларусі ў 2012 годзе плануе ўвесці купюру наміналам 200 тыс. рублёў, паведаміла журналістам кіраўнікца НББ Н. Ермакова.
«Мы замовілі купюру наміналам 200 тысяч рублёў, магчыма, яна з'явіцца ўжо ў наступным годзе», - адзначыла Н. Ермакова на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.
Яна таксама паведаміла, што Нацбанк унёс прапанову аб адмове ад купюр наміналам 10 і 20 рублёў і аб акругленні коштаў у дыяпазоне да 50 рублёў, перадае «Інтэрфакс Захад».