Былога палітвязня Васіля Парфянкова затрымалі
- 25.10.2011, 11:23
Былога палітвязня Васіля Парфянкова затрымалі 24-га кастрычніка пасля таго, як ён пакінуў Кастрычніцкую плошчу.
Увечары 24-га на Кастрычніцкай праходзіла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Актывіст прысутнічаў на акцыі, а потым пайшоў дадому. Яго затрымалі на плошчы Незалежнасці, перадае «Радыё Свабода».
Тры гадзіны Парфянкова пратрымалі ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага раёна Менска.
Васіль кажа, што ў пастарунку ён бачыў каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, якога таксама затрымалі на Кастрычніцкай людзі ў цывільным.
У аддзяленні таксама знаходзіліся Аляксандр Валанцэыіч і Сяргей Чараўка. 24-га кастрычніка іх арыштавалі на 7 і 5 сутак адпаведна за тое, што яны ўдзельнічалі ў акцыі падтрымкі палітвязняў 21 кастрычніка.
Васіль Парфянкоў бачыў, як Вінярскага, Валанцэвіча і Чараўку адвозілі ў турму на вуліцы Акрэсціна.
Яго самога адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу.
Актывіст перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня. 17 лютага яго асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэста 19 снежня 2010 года.
13 жніўня Васіля Парфянкова вызвалілі.