Якубовіч узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
- 27.10.2011, 10:09
Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вялікая група прапагандыстаў ўдастоеная дзяржаўных узнагарод.
Узнагароды ўручаліся «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць».
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч, ордэнам Пашаны - галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак, ордэнам Францыска Скарыны - намесніца генеральнага дырэктара СТВ Людміла Кавалёва і першы намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Міхаіл Лябедзік.