BE RU EN

Лявон Вольскі ў Вільні: ШОС - гэта па-нашаму (Фота, відэа)

  • 30.10.2011, 19:51

Вядомы беларускі музыка, забаронены ў роднай краіне, даў канцэрт у сталіцы Літвы.

Канцэрт быў арганізаваны моладзевай ініцыятывай StudAlliance пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і віленскага рэстарана «Marceliukеs Klеtis».

На канцэрце прагучалі песні Лявона Вольскага розных гадоў і розных праектаў - ад «Народнага альбому» да «Крамбабулі».

Канцэрт Лявона Вольскага прайшоў з аншлагам: зала была поўная, музыку некалькі разоў выклікалі на «біс», прысутныя разгарнулі нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі і скандавалі «Жыве Беларусь!». Гледачы таксама фатаграфаваліся з Лявонам у футболках з вядомай абрэвіятурай «ШОС».

Апошнія навіны