Дзярждоўг Беларусі павялічыўся за студзень-верасень у 2,2 раза
- 31.10.2011, 16:46
Дзяржаўы доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2011 года склаў эквівалент Br83,967 трлн., то бок павялічыўся ў 2,2 раза з пачатку года, у тым ліку на 9,2% за верасень.
Пра гэта сведчуць дадзеныя Белстата.
Пры гэтым знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас у 2,3 раза за дзевяць месяцаў бягучага года, у тым ліку на 9,3% за верасень да Br67,029 трлн. на 1 кастрычніка 2011 года.
Аб’ём унутранага дзярждоўга склаў Br16,939 трлн., то бок павялічыўся на 82,8% з пачатку года, у тым ліку на 9,1% за верасень.
У структуры дзярждоўга доўг цэнтральнага ўрада склаў Br68,577 трлн., то бок павялічыўся ў 2,2 раза за студзень-верасень, у тым ліку на 8,9% за верасень. Доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, склаў Br15,390 трлн., то бок павялічыўся на 97,2% з пачатку года, у тым ліку на 10,9% за верасень.