BE RU EN

Расцяжка з заклікам на Народны сход у Магілёве (Фота)

  • 4.10.2011, 17:23

У Магілёве актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі насупраць гарвыканкама расцяжку з заклікам на Народны сход.

Расцяжка прыцягнула ўвагу мінакоў. Будынак Дома быту, на якім яе разгарнулі, знаходзіцца на ажыўленай вуліцы Першамайскай.

Трое актывістаў залезлі на казырок будынка і за пяць хвілін разгарнулі расцяжку, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

На пляцоўцы перад Домам быту падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі актывісты ініцыятыўных груп збіралі подпісы за апазіцыйных кандыдатаў. Пляцоўку здымае відэакамера, усталяваная на даху будынка гарвыканкама. Выява рэтранслюецца на афіцыйны сайт гарвыканкама.

Апошнія навіны