BE RU EN

Еўразвяз пашырыць беларускі «чорны спіс»

  • 7.10.2011, 13:57

У яго ўвойдуць яшчэ 16 чыноўнікаў. «Спіс неўязных» плануецца пашырыць ўжо ў панядзелак.

Аб гэтым піша польскае выданне «Rzeczpospolita» са спасылкай на агенцтва РАР. У панядзелак, 10 кастрычніка, у Люксембургу адбудзецца пасяджэнне міністраў замежных справаў ЕЗ. На ім будзе разглядацца пытанне санкцыяў ЕЗ супраць беларускіх чыноўнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Падставай для пашырэння візавых санкцый еўрачыноўнікі называюць тое, што атрыманыя з Менска «негатыўныя сігналы пераважаюць над пазітыўнымі». Еўразвяз падкрэслівае, што дыялогу з афіцыйным Менскам не будзе, пакуль з турмы не выйдуць ўсе палітвязні і не рушыць услед выкананне палітычных і грамадзянскіх правоў.

Апошнія навіны