Дробны і сярэдні бізнес пайшлі да «валютчыкаў»
- 14.11.2011, 12:48
Гэта эфект нормы аб продажы валюты па пашпартах.
У Менску зноў расквітае чорны рынак валюты. Да валютчыка вярнуліся тыя бізнесмены, якія з верасня спакойна куплялі патрэбныя для імпарту і зберажэнняў сродкі ў абменніках, паведамляе «Наша Ніва».
З увядзеннем нормы аб продажы валюты па пашпартах яны такую магчымасць страцілі. І пайшлі назад да валютчыка, нягледзячы на звязаныя з гэтым рызыкі. У выніку курс валют на чорным рынку крыху падрос. Магчыма, хутка зноў ўтворацца нажніцы паміж банкаўскім курсам валют і курсам ў валютчыкаў.