Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму - МЗС Францыі
- 24.11.2011, 16:20
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна вызваліць яго, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.
«Францыя шакаваная рашэннем прысудзіць Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў турмы па чыста палітычных матывах у выніку несправядлівага разгляду», - сказаў Валеро на брыфінгу ў чацвер, паведамляе РІА Новости.
Па ягоных словах, французскі бок шкадуе, што беларускія ўлады засталіся глухія да заклікаў вызваліць Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных.
«Францыя разам са сваімі партнёрамі па ЕЗ заклікае неадкладна вызваліць Бяляцкага і паўтарае свой заклік выпусціць на волю ўсіх палітычных зняволеных і спыніць пераслед супраць іх», - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС.