Магілёўскі «Белтэлекам» у ролі албанскага віруса (Дакумент)
- 25.11.2011, 14:16
«Белтэлекам» папрасіў карыстальнікаў самастойна змяніць DNS, каб дакладна блакаваць непажаданыя сайты.
Скан ліста даслаў у рэдакцыю charter97.org наш чытач.
Белтэлекамаўцы просяць змяніць DNS-запісы на кампутарах карыстальнікаў на «правільныя», каб правайдэр змог выканаць указанні ААЦ і заблакаваць забароненыя сайты, у тым ліку і сайт Хартыі.
«У выпадку выкарыстання ў сеткавых наладах іншых IP-адрасоў DNS-сервераў, РУП «Белтэлекам» не нясе адказнасці за няякаснае прадастаўленне паслугаў доступу ў сетку Інтэрнэт або поўную яго адсутнасць», паведамляюць у лісце магілёўскія сувязісты.
DNS (англ.: Domain Name System - сістэма даменных імёнаў) - кампутарная размеркаваная сістэма для атрымання інфармацыі аб даменах. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца для атрымання IP-адраса па імя хаста (кампутара або прылады), атрымання інфармацыі аб маршрутызацыі пошты, вузлах абслугоўвання для пратаколаў у дамене (SRV-запіс).
Дзякуючы кантролю над DNS-запісамі правайдэр можа блакаваць доступ карыстальніка да пэўных сайтаў, маніторыць трафік або перанакіроўваць карыстальніка на сайты-фальшыўкі.
Адмыслоўцы па бяспецы рэкамендуюць выкарыстоўваць DNS незалежных пастаўшчыкоў, напрыклад, DNS ад Google:
8.8.8.8
8.8.4.4