Расея пакіне РЛС у Беларусі
- 30.11.2011, 17:50
Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў заявіў, што расейскі бок не будзе адмаўляцца ад выкарыстання РЛС «Волга» пад Баранавічамі з уводам у эксплуатацыю Калінінградскай РЛС.
«У нас (у РФ - ІФ) яшчэ замала РЛС. Не бачу пакуль «аблокаў» над гэтым (выкарыстаннем РЛС у Беларусі - ІФ)», - заявіў расейскі амбасадар журналістам у сераду ў Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Акрамя таго, «Калінінградская РЛС павінная яшчэ, як я разумею, увайсці ў рэжым». «Таму, думаю, далейшы лёс (выкарыстання РЛС у Беларусі - ІФ) бясхмарны», - сказаў А. Сурыкаў.