Аляксандр Малчанаў ізноў на волі
- 9.11.2011, 15:19
Аляксандр Малчанаў ўвечары 8 лістапада быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрымання ў Барысаве.
Былога палітвязня арыштавалі спачатку на 10 сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, а пасля яшчэ на трое па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.
Свой арышт Малчанаў абскарджвае ў Менскім абласным судзе. На 18 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі.
Ён па-ранейшаму застаецца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе аб злачынстве згодна з артыкулам 370 Крымінальнага кодэкса «Абраза дзяржаўных сімвалаў», аднак цалкам адмаўляе сваю віну, паведамляе ПЦ «Вясна».