BE RU EN

Эштан заклікала Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне

  • 1.12.2011, 10:24

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза Кэтрын Эштан выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Канавалаву і Кавалёву вынесеныя смяротныя прысуды.

Кэтрын Эштан спадзяецца, што іхняее права на абскарджанне прысуду будзе цалкам рэалізавана. Такую заяву зрабіла Майя Кочыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па справах знешняй палітыкі,паведамляе «Радыё Свабода».

«Еўрапейскі Звяз выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ў любых абставінах. Мы лічым, што смяротнае пакаранне з'яўляецца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое не стрымлівае злачыннасць і адмаўляе чалавечую годнасць... Высокі прадстаўнік заклікае Беларусь, якая з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыю на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены», - заявіла прэс-сакратар Эштан.

Апошнія навіны