Другі раз за месяц падаражэў цукар
- 10.02.2011, 9:20
З 12 лютага цукар падаражэе на 10%.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 7 лютага 2011 г №14, паведамляе АФН.
Рознічны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 3290 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кілаграму - 3600 рублёў.
Папярэдняе падвышэнне было здзейсненая 26 студзеня таксама на 10%.