BE RU EN

Ператрусы за надпіс «Луку на муку»

  • 16.02.2011, 11:01

У Гродне ў кватэры моладзевай актывісткі Веранікі Лемяноўскай прайшоў ператрус.

Вераніку разам з Надзеяй Крапівінай затрымалі ноччу ў нядзелю ў цэнтры горада з улёткамі і налепкамі «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Дашкевічу!» недалёка ад помніка Леніну, дзе нанесены надпіс «Луку на муку». У пастарунку на іх склалі пратаколы, паведамляе «Радыё Свабода».

Сама Вераніка не стала чакаць прысуду і ўжо з'ехала ў Польшчу, дзе яна вучыцца. Яе бацька Мікалай Лемяноўскі паведаміў, што ў іх канфіскавалі два сістэмныя блокі кампутараў, газету «Наша ніва» і стары самвыдатаўскі бюлетэнь.

Мікалая Лемяноўскага ўразіла тое, што сістэмныя блокі ніхто не апячатваў, копіі дакумента аб канфіскацыі таксама давялося дамагацца. Са словаў Лемяноўскі, гэта ўразіла і панятых:

«Пачаў запісваць, што сістэмныя блокі апячатваюцца пячаткай 04. Я яму кажу - калі ласка, апячатвайце. А ён - ой, у нас няма пячаткі. Адзін з панятых абурыўся: маўляў, прабачце, я тут ніхто і мне ўсё роўна, але ж так не робіцца. Вы потым паназапісваеце там чаго захочаце чалавеку, і ён да канца стагоддзя не выйдзе з турмы».

Апошнія навіны