BE RU EN

Беларусь увайшла ў дзесятку самых піючых краін свету

  • 18.02.2011, 12:06

У рэйтынгу самых піючых краін свету Беларусь заняла 10-е месца.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала даклад аб колькасці спажытага жыхарамі краін свету алкаголю. Самай піючай краінай апынулася Малдова. У сярэднім кожны жыхар гэтай краіны выпівае 18,22 літра. У дакладзе адзначаецца, што нягледзячы на тое, што малдаване з'яўляюцца абсалютнымі лідэрамі па ўжыванні алкаголю, найбольш небяспечныя формы п'янства праяўляюцца ў Расеі і Украіне, дзе людзі аддаюць перавагу моцным спіртным напоям.

У нашай краіне на душу насельніцтва прыпадае 15,13 літраў алкаголю. Гэта ў 2,5 разы больш за сярэдні сусветны паказчык - 6,1 літра на чалавека на год.

У Беларусі, у адрозненне ад астатніх, больш за 28% алкагольных прадуктаў займае "Іншыя" ці "недарагія добрыя віна", як любяць называць алкагольны сурагат беларускія чыноўнікі, 43% - гарэлка, 20% - піва і толькі 9% - вінаграднае віно.

"Алкаголь асацыюецца са шматлікімі сур'ёзнымі праблемамі грамадства і развіцця, уключаючы гвалт, безнаглядных дзяцей і жорсткае абыходжанне з імі, а таксама нявыхад на працу", заяўляюць спецыялісты СААЗ.

Шкоднае ўжыванне алкаголю з'яўляецца глабальнай праблемай, якая ўяўляе пагрозу для развіцця як асобных людзей, так і ўсяго грамадства. Яно штогод прыводзіць да 2,5 мільёна выпадкаў смерці. Шкода, якую робіць алкаголь, выходзіць далёка за межы фізічнага і псіхалагічнага здароўя чалавека, які ўжывае алкаголь. Шкоднае ўжыванне алкаголю адбіваецца на дабрабыце і здароўе людзей, якія атачаюць піючага чалавека.

Republic of Moldova 18.22
Czech Republic 16.45
Hungary 16.27
Russia 15.76
Ukraine 15/06
Estonia 15.57
Andorra 15.48
Romania 15/03
Slovenia 15.19
Belarus 15.13

Апошнія навіны