BE RU EN

Бясплатны праезд для школьнікаў адменены

  • 21.02.2011, 14:38

Бясплатна можна зараз ездзіць толькі ў школу і дамоў.

Навучэнцы агульнаадукацыйных установаў Беларусі будуць ездзіць бясплатна ад месца жыхарства да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 202 ад 16 лютага 2011 года «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».

«Вучні агульнаадукацыйных установаў і ўстановаў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярнага гарадскога паведамлення, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месцы знаходжання) да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня», - адзначана ў дакуменце.

Права на бясплатны праезд будзе прадастаўленае на падставе даведкі аб тым, што «грамадзянін з'яўляецца навучэнцам або выхаванцам ўстановы адукацыі з указаннем месца жыхарства (месцы знаходжання) і месца вучобы», паведамляе БелТА.

У дакуменце таксама прадугледжана, што кіраўнікі ПТВ, ССНУ і ВНУ могуць аказваць маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзённай формы атрымання адукацыі матэрыяльную дапамогу для аплаты праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярнага гарадскога паведамлення, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Матэрыяльная дапамога можа быць аказаная па заяве навучэнца або студэнта на падставе хадайніцтва сталай дзеючай камісіі па аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, створанай ва ўстанове адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

Апошнія навіны