BE RU EN

У Наваполацку звольнілі давераную асобу Саннікава

  • 24.02.2011, 16:17

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і давераную асобу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка звольнілі з працы.

Віктар Калеснік быў звольнены з наваполацкай фірмы «Віркамплект», паведамляе прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".

Таксама за актыўны ўдзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня быў адлічаны з чацвёртага курса Полацкага дзяржаўнага універсітэта актывіст кампаніі Георгій Балдзянкоў.

Апошнія навіны