Пачобута вывезлі з Акрэсціна ў невядомым накірунку
- 25.02.2011, 18:13
Прыблізна а палове на 18-ю з варотаў Цэнтра прафілактыкі правапарушэнняў выехала міліцэскае аўто.
Журналісты, што дзяжурылі каля ўваходу, пазналі ў адным з пасажыраў аўто Андрэя Пачобута, якога мусілі вызваліць у 17.40. Журналіст Ігар Банцар, які дзяжурыў на бліжэйшым прыпынку грамадскага транспарту таксама пазнаў калегу. Аўто з журналістам з'ехала ў невядомым накірунку, паведамляе "Наша ніва".
У дзяжурнай часці журналістам адказалі коратка, што Пачобута адпусцілі. Дзе ён цяпер, міліцыянты не паведамілі. Група калегаў Андрэя застаецца чакаць яго каля ўваходу ў турму на Акрэсціна.
Нагадаем, што 11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у акцыі 19 снежня. У той дзень ён выконваў свае журналісцкія абавязкі па заданні польскай «Gazety Wyborczaj».