BE RU EN

Сенатар Маккейн: Лукашэнка - брутальны тыран

  • 4.02.2011, 15:16

Сенатар ЗША Джон Маккейн, які знаходзіцца з візітам у Літве, назваў беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку бязлітасным, брутальным тыранам.

Такое меркаванне сенатар выказаў 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), якая прайшла ў парламенце Літвы, перадае ru.delfi.lt.

«Адным з вашых пытанняў было пытанне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які на самой справе абраў няправільны бок. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстацца асноватворнымі правамі, якія гарантуюцца натуральным чынам ўсім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ні адна дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноўныя правы», - адказаў Маккейн на пытанне аднаго са студэнтаў.

Рэспубліканец Маккейн і ягоны калега дэмакрат Джозаф Ліберман ўзначальваюць дэлегацыю членаў Кангрэса ЗША ў Літве. Прадстаўнікі Амерыкі сустрэліся з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ, мелі зносіны са студэнтамі ЕГУ.

Апошнія навіны