BE RU EN

Удзельнікі акцыі салідарнасці выходзяць на волю

  • 9.02.2011, 11:00

Сёння ў 18.20 з турмы на Акрэсціна выйдуць на волю ўдзельнікі акцыі салідарнасці з палітвязнямі Кацярына Людвіг, Паліна Кур'яновіч і Максім Вінярскі.

Некалькі дзясяткаў чалавек 30 студзеня нягледзячы на звар'яцелых карнікаў у пагонах прыйшлі да будынку КДБ у 18.00 з партрэтамі палітычных зняволеных і патрабаваннем спыніць рэпрэсіі, выпусціць людзей.

Акцыя доўжылася не больш за 20 хвілін, пасля чаго 7 чалавек былі арыштаваныя. На наступны дзень беларускіх герояў суд прысудзіў да буйных грашовых штрафаў, а траіх - Кацярыну Людвіг, Паліну Кур'яновіч і Максіма Вінярскага - да 10 сутак арышту.

Адрас турмы: Менск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36.

Апошнія навіны