З 4 лютага нямецкія нацыянальныя візы сталі бясплатнымі
- 9.02.2011, 17:01
З 4 лютага 2011 г. без консульскага збору будуць выдавацца нацыянальныя нямецкія візы для беларускіх грамадзян.
Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады Германіі ў Беларусі.
"Федэральны ўрад Германіі паслядоўна выступае за аблягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь", адзначаецца ў заяве.
Нацыянальныя візы выдаюцца асобам, якія хацелі б знаходзіцца ў Германіі больш за 3 месяцы, напрыклад, з мэтай уз'яднання сям'i, для вучобы або ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.
Пад гэты новы парадак не падпадае выдача шэнгенскіх віз для кароткатэрміновых прыватных і справавых паездак працягласцю да 90 дзён у межах паловы года.