BE RU EN

Беларускія аблігацыі ўпалі ў кошце на расейскім рынку

  • 1.03.2011, 16:51

Кошт беларускіх аблігацый першага выпуску, што каціруюцца на расейскім рынку, за мінулы тыдзень істотна знізіўся.

Прыбытковасць па дзяржаблігацыях склала 24 лютага 9,41% гадавых супраць 8,82%, пазначаных 18 лютага, перадае ІА "Регнум".

Такім чынам, паднятая даходнасць па каштоўных паперах дасягнула рэкорднага ўзроўню. Па меркаванні фінансавых аналітыкаў, гэты факт сведчыць аб падзенні даверу замежных інвестараў да Беларусі і росту кошту пазыковых рэсурсаў для беларускага ўрада.

19 студзеня адбылося размяшчэнне беларускіх еўрааблігацый на суму $800 млн. са стаўкай купону 8,95% і пагашэннем у 2018 г. Урад Беларусі мае намер звярнуцца ў Антыкрызісны фонду ЕўраАзЭС за крэдытам на суму да $2 млрд., размясціць еўрабонды на $200 млн. і прыцягнуць 8 млрд рас. рублёў у 2011 годзе. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец 16 лютага адзначыў дрэнную кан'юнктуру рынку аблігацый і не паказаў на канкрэтныя тэрміны дразмяшчэння еўрабондаў і выпуску беларускіх дзяржаблігацый ў РФ.

Апошнія навіны